21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы.

21.02.2020

У нашым цэнтры таксама па - свойму педагогі і выхаванцы яго адзначалі. Чыталі вершы і казкі, пасловіцы і пагаворкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.

Выхавальнікі спецыяльнай дашкольнай групы са сваімі выхаванцамі таксама прымалі актыўны ўдзел.

Мы гулялі ў знаёмыя і развучвалі новыя беларускія народныя гульні. Гэта і “Заінька шарусенькі”, “Ліска”, “Грушка”, “Маша”.

Дзеці былі ў цудоўным настроі. Дзень прайшоў весела. Выхаванцам ўсё спадабалася.